Мову навучання і выхавання

23.03.2018
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.

Выхаванцы ДУА "Яслі-сад в.Чарнаўчыцы" са сваімі педагогамі

У Брэсцкім раёне функцыянуе 19 устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі для 1760 выхаванцаў.

У дашкольных установах функцыянуе 84 групы. Пры паступленні (у час пастаноўкі на улік) ў дашкольную ўстанову бацькі выхаванцаў адзначаюць у заяве на якой мове яны жадаюць, каб навучалася і выхоўвалася іх дзіця.

У цяперашні час у раёне згодна з запыту бацькоў функцыянуюць толькі рускамоўныя группы, аднак, па першаму запыту бацькоў у любой дашкольнай установе магчыма адкрыццё такіх груп. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей,
традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага райвыканкама, дашкольных устаноў раёна гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага. Работа пабудавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (ст.90), рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у
інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства да 2012/2013, 2013/2014, 2017/2018 вучэбных гадоў у якіх адзначана, што з мэтай папулярызацыі і расшырэння сферы выкарыстання ў жыцці грамадства беларускай мовы, неабходна удасканальваць якасць выхаваўчага працэсу па далучэнню выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраванню каштоўных адносін да яе. Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу на беларускай мове, а таксама з мэтай далучэння выхаванцаў да нацыянальнай культуры, педагогі раёна забяспечаны і выкарыстоўваюць у рабоце наступныя
вучэбныя выданні: вучэбную праграму дашкольнай адукацыі; вучэбна-метадычныя дапаможнікі да праграмы; вучэбна-метадычныя комплексы «Мае першыя ўрокі» і інш. Згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі ў Брэсцкім раёне вядзецца па ўзроставых групах, па напрамках работы: заняткi па развіццю беларускага маўлення; развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці; самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей. Вучэбная праграма прадугледжвае таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай): беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі; беларускімі народнымі казкамі; творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў; беларускімі народнымі гульнямі. У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі адзін раз на тыдні праводзяць заняткі па развіццю беларускага маўлення. Пры арганізацыі работы з выхаванцамі сярэдняга ўзросту ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн.уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні
на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту, пераказ). На занятках выхавальнікі актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі. Азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, што ў вялікай меры садзейнічае станаўленню беларускага маўлення дашкольнікаў, расшырае іх пазнавальны інтарэс.

Асаблiвую ўвагу ў рабоце са старэйшымі дашкольнікамі педагогі надаюць настольным, дыдактычным, развіваючым гульням, якія: садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю; развіваюць звязнае маўленне, граматычны лад мовы, актывізуюць слоўнік; вучаць дзяцей устанаўліваць і разумець сувязi
паміж назвамi прадметаў, іх прыкметамi і функцыянальнымі магчымасцямі; садзейнічаюць развіццю ўвагі, мыслення, кемлівасці.

Кіраўнікі фізічнага выхавання рэалізацыю задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай, ажыццяўляюць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў,
на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д. Патрэбна адзначыць правядзенне фізкультурных забаў на тэму
«Вясёлыя гульні дзяцей-беларусаў», якія традыцыйна праводзяцца у дашкольных установах в.Тэльмы, в.Знаменка, в Медна, в.Тамашоўка. Для дзяцей, якія жывуць у рускамоўным бытавым асяроддзі, менавіта гульні з іх разнастайнымі сітуацыямі,сімвалічнымі дзеяннямі ствараюць асаблівую патрэбу ў беларускай мове.

Нашы дзеці жывуць у рускамоўным бытавым асяроддзі, менавіта гульні з іх разнастайнымі сітуацыямі, сімвалічнымі дзеяннямі ствараюць асаблівую патрэбу ў беларускай мове. У дашкольных установах в.Астрамечава, в.Скокі, в.Чэрні, в.Новыя Лышчыцы, в.Страдзеч, в. Вялікія Матыкалы, в Тэльмы і інш. праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальнікам вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у раёне праведзены конкурс на лепшае абсталяванне куткоў «Мая радзіма — Беларусь».
Іх змест зфармiраваны ў залежнасцi ад узросту дзяцей. У дашкольных установах в. Чарнаўчыцы, в.Барысы, в.Страдзеч, Вялікія Матыкалы створаны асобныя міні-музеі беларускай спадчыны.
Таксама ў кожнай групе створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.
Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў у дашкольных установах створаны цэнтры патрыятычнага выхавання, беларускія нацыянальныя куткі ў групах, аформлены стэнд беларускай нацыянальнай сімволікі.
У цэнтры патрыятычнага выхавання дзеці маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа,
гісторыяй, культурай і славутасцямі свайго роднага Прыбужжа.

Акрамя таго, паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове ў яслях – садах Брэсцкага раёна спрыяе: o арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшых групах; o правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах; o дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х
да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў; o прысутнасць
дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове; o увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове; o наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі,
ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове; o арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

У дашкольных установах раёна пятніца - беларускамоўны дзень. Менавіта ў гэты дзень праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту, пашыраюцца іх веды аб беларускіх традыцыях, нацыянальнай культуры. Таким чынам, на працягу усяго навучальнага года педагогі выкарыстоўваюць розныя выхаваўчыя
сродкі, каб актывізаваць дзейнасць у гэтым накірунку. Іх рэалізацыя адбываецца на фізкультурных занятках з выкарыстаннем народных гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці і беларускіх народных гульнях (лічылкі, забаўлянкі, пальчыкавыя гульні), на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д. Адзін з адметных выхаваўчых сродкаў-народныя святы, прысвяткі, абрады. Як правіла, тут дарослыя, а гэта і бацькі, і педагогі, выконваюць вядучую ролю, а дзеці маюць магчымасць спяваць,
скакаць, ладзіць гульні і інш.

Акрамя таго, Брэсцкім раённым вучэбна-метадычным кабінетам на жнивеньскай нарадзе, прапанаваны педагогам дашкольных устаноў раёна эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы
ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:
- арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
- правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і лѐну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту");
- арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
- арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
- правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
- правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
- арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.

Метадыст вышэйшай катэгорыі Святлана Іванаўна Ярмушэвіч
ДВМУ "Брэсцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет"