Конкурс чытальнікаў "Я - беларус, і гэтым ганаруся!”

29.04.2016

Вельмі важна навучыць маленькiх дзяцей з павагай ставіцца да сваёй нацыянальнай спадчыны.

У рамках правядзення мерапрыемств, прысвечаных Году культуры, з мэтай павышэння якасці работы з дашкольнікамі па выкарыстанні дзіцячай мастацкай літаратуры ў пазнавальна-маўленчым, мастацка-эстэтычным і патрыятычным выхаванні, прывіцце любові да роднага слова, культурнай спадчыны нашай краіны ў ДУА "Яслі-сад в. Чарнаўчыцы" 28 красавіка прайшоў конкурс чытальнікаў "Я - беларус, і гэтым ганаруся!”. 

Вядучая конкурсу Вольга Васільеўна Лясота, кіраўнік фізічнага выхавання, пачала праграму з чытання верша пра прыгажосць беларускай мовы.  

Юныя чытальнікі прадэманстравалі свае навыкі выразнага чытання, артыстычнае майстэрства, імкнуліся перадаць настрой твораў, некаторыя былі апрануты ў беларускія касцюмы. Пакуль журы падводзіла вынікі, дзеці арганізавалі беларускую народную гульню "Шэры кот".

Сярод 13 удзельнікаў пераможцамі сталі выхаванцы: Петручык Алена і Герусь Марына - другая малодшая група), Кучко Наталля - сярэдняя група, Кінах Радзівон- старэйшая група. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі. Усе ўдзельнікі падарункамі і бурнымі апладысментамі.

Гледзячы на дзяцей і выхавацеляў, на іх твары і вочы, поўныя радасці і захаплення, гонару за краіну, у якой мы жывем, разумееш, што конкурс для іх - гэта свята, яркія, незабыўныя ўражанні. Дзеці пакідалі музычную залу з гонарам за тое, што нарадзіліся і жывуць у краіне з самабытнай культурай і традыцыямі, багатай прыродай і слаўнай гісторыяй.

У заключэнні, метадыст РВМК Святлана Іванаўна Ярмушэвіч падзякавала дзяцей і выхавацеляў за падрыхтоўку конкурсу, за старанні і выдатнае выкананне  вершаў.  Менавіта такія мерапрыемствы  вучаць любіць сваю краіну, гісторыю. Разам з ведамі  выхоўваецца павага да сваёй Радзімы.