Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Брестского облисполкома
Отдел по образованию
Брестского райисполкома
Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Брестского облисполкома
Отдел по образованию
Брестского райисполкома
5 июня 2021 года члены первичной профсоюзной организации отдела по образованию побывали в замечательном историческом уголке нашей страны – Коссовском замке, познакомились с уникальной по своей красоте резиденцией дворца Пусловских, а также посетили музей-усадьбу Тадеуша Костюшко.
Члены профсоюза получили незабываемые впечатления от поездки.
Мая родная вёска, самабытны куточак Беларусі і маёй малой Радзімы…… Менавіта сюды, у в.Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, вырашылі прыехаць на экскурсію члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела па адукацыі Брэсцкага райвыканкама напярэдадні прафесійнага свята.
Пачалася наша экскурсія з першай астаноўкі – пункта Дугі Струвэ - аднаго з чатырох аб’ектаў, уключаных у сусветны спіс ЮНЭСКА.
Другая астаноўка – вёска Бездзеж. Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з асноўнымі аб’ектамі - мемарыяльнай калонай IXX века, Свята-Троіцкім праваслаўным храмам і Свята-Троіцкім касцёлам.
І апошняя наша астаноўка – непасрэдна музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” і сядзіба “Каля Плэса”. З хлебам-соллю гасцінна нас сустрэла загадчык музея Астаповіч Марыя Міхайлаўна разам з народным калектывам песні і музыкі «Сваякі».
У працэсе экскурсіі мы змаглі прыняць актыўны ўдзел у майстар-класе па ткацтву, вучыліся прасці, пазнаёміліся з ўнікальнай калекцыяй фартушкоў, што налічвае больш як дзве сотні прадметаў, нават паспрабавалі прысмакі нацыянальнай беларускай кухні. Я, як ураджэнка вескі Бездзеж, ганаруся тым, што музей “Бездзежскі фартушок” атрымаў у 2009 годзе прэмію прэзідэнта за стварэнне унікальнай калекцыі аутэнтычных узораў народнай творчасці.
З цудоўным настроем і масай яркіх уражанняў мы адправіліся дамоў з надзеяй калі-небудзь яшчэ раз абавязкова сюды вярнуцца.
Старшыня ППА аддзела по адукацыі Марашчук Т.П.